Прэзідэнт

Лукашэнка і Пуцін прымаюць удзел у пасяджэнні вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы

29 студзеня, Санкт-Пецярбург . Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прымаюць удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Мерапрыемства праходзіць у Канстанцінаўскім палацы,

Адно з галоўных пытанняў на парадку дня — зацвярджэнне праекта дакумента аб Асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады і абмеркаванне перспектыў далейшага развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў розных сферах. Бакі падвядуць вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў Асноўных напрамкаў на 2021-2023 гады і 28 саюзных праграм.

На парадку дня пасяджэння таксама пытанні, якія датычацца праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця, рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі, мадэрнізацыі і развіцця чыгуначнай інфраструктуры, развіцця сродкаў масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть