Эканоміка

Тэхналагічны суверэнітэт, імпартазамяшчэнне: супрацоўніцтва з Цюменскай вобласцю абмеркавалі ў Мінску


Фота канцэрна «Белнафтахім»

21 лютага, Мінск . У час візіту прадстаўнікоў дзелавых колаў Паўднёва-Заходняй Сібіры ў Мінск 20 лютага абмяркоўваліся напрамкі супрацоўніцтва з прадпрыемствамі «Белнафтахіма». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

У канцэрне «Белнафтахім» абмеркавалі тэхналагічны суверэнітэт расійскага рэгіёна і нашай краіны. Таксама бакі абгаварылі, як працаваць сумесна па імпартазамяшчэнні ва ўмовах санкцый. Намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў падкрэсліў, што і Беларусь, і Расія зацікаўлены ва ўзаемных пастаўках сваёй прадукцыі. Ён таксама дадаў, што развіццё галіновай і міжгаліновай кааперацыі з дзелавымі партнёрамі садзейнічае і ўласнаму развіццю.

Госці расказалі аб значнай ролі Цюменскай вобласці ў «нафтавай» гісторыі Расійскай Федэрацыі. У рэгіёне створаны ўнікальныя нафтагазавыя кластары, якія аб’ядноўваюць профільныя кампаніі з дзясятка рэгіёнаў Расіі. Канцэрну «Белнафтахім», у прыватнасці, прапанавалі ўліцца ў работу такіх кластараў.

Удзельнікі абмеркавалі таксама, як можна пашыраць расійскі нафтасыравінны экспарт на беларускім напрамку, перспектывы ўзаемадзеяння беларускіх прадпрыемстваў з калегамі з Цюменскай вобласці. У супрацоўніцтве з сібірскімі вытворцамі зацікаўлены Мазырскі НПЗ, «Беларуснафта» і іншыя прадпрыемствы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть