Дзень Перамогі. Святочныя мерапрыемствы ў Мінску
Плошча Перамогі:
Цырымонія ўскладання вянкоў у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае!»
Кастрычніцкая плошча:
Гала-канцэрт «У дзевяць гадзін вечара пасля вайны».
Пляцоўка каля Палаца спорту:
канцэртная праграма «Мы памятаем! Мы ганарымся!» (12.00-23.00);
святочны кірмаш (11.00-23.00).
Уздоўж пр. Пераможцаў — ад Палаца спорту да комплексу «Мінск — горад-герой»
тэматычныя пляцоўкі, інтэрактыўныя зоны (12.00-19.00);
«Кніга Памяці»* каля стэлы «Мінск — горад-герой».
Музейна-паркавы комплекс «Перамога»:
рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег «Забег адважных» (12.00);
выстава ваеннай тэхнікі, палявая кухня, конкурсы, паказальныя выступленні, выступленне ваеннага аркестра (12.00-19.00).
Святочныя мерапрыемствы пройдуць таксама ва ўсіх раёнах горада.
Святочны феерверк у Мінску (23.00):
у парку імя Янкі Купалы;
у парку імя Паўлава;
на набярэжнай у Драздах;
у парку імя Уга Чавеса;
на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны»;
на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі.
*маштабаваная кніга, у якой пустыя радкі запаўняюцца імёнамі сваякоў, якія прымалі ўдзел у вайне.
Крыніца: Мінгарвыканкам.