Міліцыя забяспечыць ахову парадку ў месцах правядзення выпускных
Фота з архіва
24 мая, Мінск . Міліцыя забяспечыць ахову парадку ў месцах правядзення выпускных. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
У бліжэйшыя дні для вучняў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвіняць апошнія званкі. Атэстаты выпускнікі атрымаюць 14 чэрвеня, тады ж адбудуцца і выпускныя вечары.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў будуць забяспечваць ахову грамадскага парадку ва ўсіх месцах правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, а таксама дарожную бяспеку паблізу навучальных устаноў. Пад асаблівы кантроль возьмуць і месцы масавага знаходжання грамадзян: паркі, скверы, набярэжныя. Галоўная задача — прадухіліць учыненне правапарушэнняў і здарэнні, у тым ліку звязаныя з распіццём алкаголю.
У МУС адзначылі, што бацькі таксама павінны пракантраляваць, дзе і як пасля ўрачыстых мерапрыемстваў будуць праводзіць час іх дзеці.