Культура

Майстар каменю, металу, дрэва: выстава Мікалая Кандрацьева праходзіць у Мінску


Фота НММ

12 жніўня, Мінск . Выстава твораў скульптуры і графікі Мікалая Іванавіча Кандрацьева, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння майстра, праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Мікалай Кандрацьеў — аўтар знакавых скульптурных кампазіцый, такіх як мемарыяльны комплекс «Брыцалавічы» Магілёўскай вобласці і мемарыял «Загінулых чакаюць вечна» Мінскай вобласці, а таксама работ «Дзеці гуляюць» і «Мацярынства» ў Мінску. Спадчына майстра ўключае творы, створаныя ў розных матэрыялах і тэхніках, якія адлюстроўваюць глыбокія перажыванні, памяць пра вайну і філасофскае асэнсаванне свету. Творчыя і турыстычныя паездкі па краіне і за мяжу пакладзены ў аснову мноства скульптурных і графічных серый.

Майстар працаваў у камені, метале, дрэве, гліне, гіпсе — усё было падуладна яго рукам. Пастэль, акварэль, аловак, сангвін, вугаль, алей — любая тэхніка захапляла Мікалая Кандрацьева. Партрэт, гістарычны жанр, сюжэтна-тэматычная карціна — яго цікавілі розныя жанры. Ва ўсім ён знаходзіў натхненне, і яму заўсёды было пра што расказаць.

Экспазіцыя, якая ахоплівае перыяд творчасці з 1949 па 1997 год, уключае творы з Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, фондаў Беларускага саюза мастакоў і Музея Мінскага трактарнага завода. Таксама прадстаўлены работы і матэрыялы з сямейнага архіва мастака. Дапаўняюць экспазіцыйную прастору прадметы інтэр’ера і дэкору са збору Музея гісторыі горада Мінска і сям’і мастака.

Экспазіцыя прадоўжыць работу да 17 жніўня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть