Прэзідэнт
Лукашэнка запрасіў Трампа з сям’ёй прыехаць у Беларусь, і той згадзіўся

Фота з архіва
15 жніўня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час тэлефоннай размовы запрасіў Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прыехаць з сям’ёй у Беларусь, і гэта запрашэнне было прынята. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, рэгіянальную тэматыку і сітуацыю ў гарачых кропках, уключаючы Украіну.
«Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць кантакты. Прэзідэнт Беларусі запрасіў Дональда Трампа з сям’ёй у Мінск, і гэта запрашэнне было прынята», — праінфармавалі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


