Эканоміка

Маштабны інвестпраект на «БелВітуніфарме» плануецца рэалізаваць да 2030 года


Аляксандр Субоцін

15 жніўня, Мінск . Маштабны інвестыцыйны праект на прадпрыемстве «БелВітуніфарм» плануецца рэалізаваць да 2030 года. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб развіцці біяфармацэўтыкі,

Адной з тэм мерапрыемства ў кіраўніка дзяржавы стала стратэгічнае развіццё буйнейшага біятэхналагічнага прадпрыемства ветэрынарнага профілю — ААТ «БелВітуніфарм». Цяпер яно выпускае 150 найменняў ветэрынарных прэпаратаў, у тым ліку 26 — біялагічнай прадукцыі.

У прыватнасці, размова ішла аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці медыцынскіх вакцын. Гэта было прадугледжана ўказам нумар 430 у 2021 годзе, але па ходзе выканання работ узніклі праблемы, сярод якіх — так званы пакет інвестыцыйных праектаў, якія знаходзяцца ў рознай ступені гатоўнасці (не завершаны вытворчы комплекс па выпуску вакцын, і дарагое абсталяванне прастойвае).

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе запатрабаваў канчаткова вызначыцца, якім шляхам трэба пайсці прадпрыемству для завяршэння праектаў, — дабудоўваць вытворчасці самастойна, прыцягнуць інвестара або задзейнічаць магутнасці медыцынскіх вытворчасцей, якія ўжо ёсць у Віцебскай вобласці, але пакуль недазагружаны.

Як расказаў Аляксандр Субоцін, для завяршэння рэалізацыі інвестпраекта на прадпрыемстве ёсць самае галоўнае — чалавечы рэсурс. «Ёсць школы фармацэўтаў, мікрабіёлагаў, з’яўляюцца школы вірусолагаў. Гэта самы каштоўны рэсурс, і праект накіраваны на тое, каб гэтыя навуковыя школы захаваць і павялічыць іх колькасць», — сказаў ён.

А вось з іншым рэсурсам — фінансавым — ёсць пэўныя цяжкасці і яны абмяркоўваліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Паводле слоў старшыні Віцебскага аблвыканкама, у бліжэйшы час будуць падрыхтаваны і прадстаўлены Прэзідэнту канчатковыя варыянты таго, якімі будуць крыніцы фінансавання. Пры гэтым ад ідэі прыцягнуць замежнага інвестара вырашана адмовіцца, паколькі сфера біяфармацэўтыкі вельмі адчувальная ў плане гарантавання бяспекі. «Трэба быць асцярожнымі. Таму што гэта біялагічная бяспека краіны, людзей, жывёл. Біятэхналогіі — гэта будучыня чалавецтва. Таму тут мы абавязаны іграць першую скрыпку або нас не будзе ў будучым», — адзначыў Аляксандр Субоцін.

Што датычыцца тэрмінаў рэалізацыі інвестпраекта, ён растлумачыў: «Да 2030 года ўсё павінна ўжо быць і працаваць». Да гэтага часу плануецца завяршыць будаўніцтва завода па вытворчасці вакцын і ўключэнне закупленага абсталявання ў вытворчасць рэкамбінантных ветэрынарных прэпаратаў, а таксама спраектаваць і пабудаваць завод па вытворчасці біятэхналагічных проціпухлінных прэпаратаў на аснове монакланальных антыцел і назальных вакцын па поўным цыкле.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть