Прэм’ер-міністры краін ЕАЭС дапоўнілі дарожную карту ключавых напрамкаў транспартнай палітыкі
Фота з архіва
15 жніўня, Масква /Эдуард Півавар . Кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕЭАС) на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло 14-15 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызстан) пад старшынствам прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, дапоўнілі дарожную карту ключавых напрамкаў транспартнай палітыкі на 2024-2026 гады. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
«Такім чынам, ва ўзгоднены 1 кастрычніка 2024 года План мерапрыемстваў (дарожная карта) па рэалізацыі асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай транспартнай палітыкі краін ЕАЭС на 2024-2026 гады, уключаны яшчэ тры мерапрыемствы: маніторынг лепшых практык развіцця кадравага патэнцыялу транспартнай галіны дзяржаў-членаў, уключаючы прыцягненне і павышэнне кваліфікацыі работнікаў; маніторынг прымянення дзяржавамі — членамі кваліфікацыйных патрабаванняў, вызначаных рэкамендацыяй Калегіі ЕЭК ад 14 лістапада 2023 года нумар 31 «Аб кваліфікацыйных патрабаваннях да найбольш запатрабаваных прафесій у сферы аўтамабільнага транспарту»; падрыхтоўка прапаноў, якія датычацца кваліфікацыйных патрабаванняў да найбольш запатрабаваных прафесій у сферы транспарту, за выключэннем патрабаванняў у сферы грамадзянскай авіяцыі», — растлумачылі ў прэс-службе.
«Дарожная карта накіравана на паглыбленне інтэграцыйных працэсаў у сферы транспарту, фарміраванне адзінай транспартнай прасторы і агульнага рынку транспартных паслуг. Новыя пункты дарожнай карты паслужаць стварэнню ўмоў для рацыянальнага выкарыстання высокапрафесійных спецыялістаў, гарманізацыі да іх прафесійных і кваліфікацыйных патрабаванняў, развіцця канкурэнтаздольных цэнтраў, якія забяспечваюць падрыхтоўку кадраў і павышэнне кваліфікацыі персаналу», — падкрэслілі ў ЕЭК.