Духмяна, смачна і гасцінна. Каравай-фэст «Бацькава булка» чацвёрты раз сабраў гасцей
Каравай-фэст
«Бацькава булка» чацвёрты раз сабраў гасцей. Духмянае, смачнае і
па-сапраўднаму любімае ўсімі свята па традыцыі прыняла Свіслач.
Карэспандэнты БЕЛТА акунуліся ў атмасферу свята.
Галоўная
гераіня каравай-фэсту — свіслацкая пляцёнка. Ідэя правядзення свята
звязана непасрэдна з наведваннем Свіслацкага раёна Прэзідэнтам Беларусі
Аляксандрам Лукашэнкам. Ён пабываў у пякарні, пакаштаваў свіслацкую
пляцёнку і па заслугах ацаніў яе смак. Булка да гэтага часу робіцца па
любімай з савецкіх часоў рэцэптуры.
Адзін з галоўных экспанатаў на свяце — каравай вагой 100 кг.
Непадалёк
— вялізны зубр з 20 кг абаранкаў і 10 кг сушак. «Зубр — сімвал
Беларусі», — адзначыла дырэктар філіяла «Лідскі хлебазавод» ААТ
«Гроднахлебпрам» Жанна Шабухова.
Рукамі лідскіх майстроў выраблены і макет штурму Рэйхстага.
Свята
аб’ядноўвае пекараў з розных куткоў краіны. Кожны з іх прывозіць свае
ўнікальныя рэцэпты і вырабы, у якія ўкладвае душу. Так, традыцыі выпечкі
паўлаўскіх караваяў прэзентуюць жыхаркі Слонімскага раёна, традыцыя
выпечкі з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Беларусі.
Каравай-фэст не толькі хлебасольны, але і
відовішчны. Упершыню ў гэтым годзе на полі побач з райцэнтрам
разгарнуліся баталіі, у якіх выбіраецца лепшы вадзіцель трактара.
Трактар-трыял аб’яднаў больш за 10 удзельнікаў, якія паказвалі сваё
майстэрства ваджэння ў экстрэмальных умовах.
Як
адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў пасля старту
спаборніцтваў і ўручэння аднаму з перадавікоў жніва Свіслацкага раёна
ключоў ад новенькага трактара, навінка фестывалю павінна парадаваць і
здзівіць гасцей. Ва ўдзельнікаў — хвіліна славы, ім ёсць што паказаць.
Фестываль удаўся, шмат гасцей з усіх рэгіёнаў».
Насычанае свята і музыкай, і спортам.
Пазней, таксама па традыцыі, адбыўся футбольны матч паміж камандамі Свіслацкага раёна і Гродзенскай вобласці.
Як
гавораць арганізатары, гэты каравай-фэст па сваім фармаце і размаху —
сапраўдны «хлебны» фестываль. Кожны год тут прадстаўлена багацце
хлебапрадуктаў і кулінарных далікатэсаў. У Свіслачы душэўна і дзецям, і
дарослым, таму ўсе едуць сюды з жаданнем і задавальненнем. Тут, як і на
ўсёй беларускай зямлі, ведаюць справядлівасць прымаўкі «Хлеб на стале —
жыццё на зямлі».
Фота Леаніда ШЧАГЛОВА,
БЕЛТА.