Прэзідэнт

Лукашэнка: праца работнікаў органаў дзяржстатыстыкі застаецца асновай для стратэгічнага планавання


Фота з архіва

23 жніўня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі краіны са 105-годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі і прафесійным святам — Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Ваша праца заўсёды была і застаецца асновай для стратэгічнага планавання і вызначэння ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, гарантам дакладнасці і празрыстасці ўсіх інфармацыйных патокаў у краіне, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Дзякуючы вашай рабоце мы атрымліваем дакладныя і аб’ектыўныя даныя, неабходныя для рэалізацыі сацыяльна-эканамічных ініцыятыў і паляпшэння якасці жыцця беларусаў».

Прэзідэнт выказаў асаблівую ўдзячнасць ветэранам статыстыкі, якія перадаюць маладому пакаленню веды і бясцэнны вопыт.

«Упэўнены, што ваш калектыў і ў далейшым будзе адпавядаць самым высокім стандартам, захоўваючы традыцыі сумленнасці і адданасці сваёй справе. Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых прафесійных дасягненняў у інтарэсах Рэспублікі Беларусь», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі 

Дарагія сябры!

Віншую вас са 105-годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі і прафесійным святам — Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі.

Ваша праца заўсёды была і застаецца асновай для стратэгічнага планавання і вызначэння ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, гарантам дакладнасці і празрыстасці ўсіх інфармацыйных патокаў у краіне.

Дзякуючы вашай рабоце мы атрымліваем дакладныя і аб’ектыўныя даныя, неабходныя для рэалізацыі сацыяльна-эканамічных ініцыятыў і паляпшэння якасці жыцця беларусаў.

Выказваю асаблівую ўдзячнасць ветэранам статыстыкі, якія перадаюць маладому пакаленню веды і бясцэнны вопыт.

Упэўнены, што ваш калектыў і ў далейшым будзе адпавядаць самым высокім стандартам, захоўваючы традыцыі сумленнасці і адданасці сваёй справе.

Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых прафесійных дасягненняў у інтарэсах Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка,

23 жніўня 2025 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть