«Нафтан» і «Іслач» адкрыюць 20-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе
Фота з архіва
29 жніўня, Мінск . На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі адбудуцца стартавыя сустрэчы 20-га тура,
У першым сённяшнім паядынку наваполацкі «Нафтан» прыме «Іслач» з Мінскага раёна (пачатак гульні ў 16.30). У матчы першага круга ў Мінску «ваўкі» разграмілі нафтанаўцаў з лікам 3:0. На мінулым тыдні «Іслач» з такім жа рэзультатам абыграла футбалістаў «Віцебска», атрымаўшы трэцюю вікторыю запар, а «Нафтан» уступіў лідару турніру «МЛ Віцебск» (0:2).
Таксама сёння «Гомель» згуляе на сваім полі з «Мінскам» (пачатак у 18.30), а «Віцебск» у сябе дома будзе сапернічаць з футбалістамі «Маладзечна» (пачатак у 20.30). Яшчэ чатыры сустрэчы пройдуць заўтра. «МЛ Віцебск», які не пацярпеў ні аднаго паражэння, згуляе ў гасцях у «Смаргоні», у Мазыры мясцовая «Славія» сустрэнецца з футбалістамі «Слуцка», на полі «Барысаў-Арэны» БАТЭ будзе сапернічаць з мінскім «Дынама», а ў Жодзіне «Тарпеда-БелАЗ» прыме брэсцкае «Дынама». Матч «Нёман» (Гродна) — «Арсенал» (Дзяржынск) перанесены на больш позні тэрмін.
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «МЛ Віцебск» — 49 ачкоў (19 матчаў), «Славія» (Мазыр) — 38 (19), «Дынама» (Мінск) — 35 (17), «Іслач» (Мінскі раён) — 34 (19). Унізе турнірнай табліцы знаходзяцца футбалісты «Маладзечна», у якіх усяго 4 ачкі, у «Слуцка» і «Смаргоні» па 13 заліковых балаў. Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, які забіў 14 мячоў.