За 200 м ад граніцы палае агонь. Мінлясгас папярэджвае аб пагрозе трансгранічнага пажару

Фота з архіва
7 верасня, Мінск . Мінлясгас Беларусі папярэджвае аб пагрозе трансгранічнага пажару, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
У зоне рызыкі — Лельчыцкі лясгас. У гэты час лясны пажар разгарнуўся на тэрыторыі Украіны. Літаральна за 200 м ад граніцы з Беларуссю палае агонь.
«З нашага боку створаны мінералізаваныя палосы, на месцы дзяжурыць дзяржаўная лясная ахова. Работнікі Лельчыцкага лясгаса трымаюць сітуацыю пад кантролем», — падзяліўся падрабязнасцямі кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Аляксей Бойка.
Мінлясгас нагадвае грамадзянам, што ў большасці рэгіёнаў краіны дзейнічаюць меры абмежавальнага характару на наведванне лесу. Прычына — складанае пажаранебяспечнае становішча.

