У свеце

Кіраўнік МУС Польшчы падпісаў пастанову аб адкрыцці граніцы з Беларуссю 25 верасня

Фота з архіва
Фота з архіва

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі падпісаў пастанову аб адкрыцці пагранпераходаў на граніцы з Беларуссю 25 верасня. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.

«Як і было аб’яўлена, пасля ўважлівага аналізу інфармацыі, атрыманай ад
улад, мы зноў адкрываем граніцу. Мы пастаянна сочым за сітуацыяй», —
заявіў кіраўнік МУС.

Раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск анансаваў адкрыццё чыгуначных і аўтамабільных пагранічных пераходаў з Беларуссю. Удакладнялася, што пагранпераходы будуць адкрыты ў 0.00 25 верасня па мясцовым часе (1.00 25 верасня па мінскім часе).

У ноч на 12 верасня Польшча поўнасцю закрыла граніцу з Беларуссю «да далейшага паведамлення». Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў падкрэсліваў, што закрыццём граніцы Варшава падклала міну пад адносіны з іншымі краінамі. Польскія ўлады пазней прызналі, што прыпыненне прыгранічнага руху з’яўляецца праблемай для перавозчыкаў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть