Развіццё атамнай энергетыкі ў Беларусі
Беларусь поўнасцю забяспечвае сябе электраэнергіяй.
Беларуская атамная электрастанцыя (БелАЭС) генерыруе электрычную энергію ў энергасістэму рэспублікі з лістапада 2020 года*.
Сумарна БелАЭС выпрацавала 50 млрд кВт.гадз электраэнергіі**. Кожны з энергаблокаў вырабляе каля 28 млн кВт.гадз электраэнергіі за суткі.
Работа атамнай станцыі дазволіла замясціць 13,6 млрд куб.м прыроднага газу і скараціць выкіды вуглякіслага газу амаль на 20 млн т.
Доля атамнай генерацыі ў агульным аб’ёме вытворчасці электраэнергіі ў Беларусі складае 40%.
БелАЭС забяспечыла дынамічнае развіццё электрыфікацыі жылфонду для мэт ацяплення, развіццё электратранспарту, рэалізацыю інавацыйных праектаў, развіццё высокатэхналагічных галін у эканоміцы.
Электраспажыванне ў Беларусі:
2022 год — 38,6 млрд кВт.гадз
2023 год — 41,1 млрд кВт.гадз,
2024 год — 43,2 млрд кВт.гадз,
першае паўгоддзе 2025 года — 21,7 млрд кВт.гадз.
Колькасць электрамабіляў у Беларусі перасягнула 38,5 тыс., штомесячны прырост — больш за 2 тыс.
Паводле прагнозаў, да 2030 года колькасць электрамабіляў павялічыцца да 300 тыс.
Расце колькасць гарадскога пасажырскага электратранспарту — сучасных беларускіх электробусаў.
Сфарміравана разгорнутая сетка зарадных станцый для электратранспарту (1,7 тыс. па ўсёй краіне).
Аб’ёмы электраспажывання зараднымі станцыямі: 2024 год — 39,6 млн кВт.гадз, за 8 месяцаў 2025 года — больш за 50 млн кВт.гадз.
БелАЭС — буйнейшы для краіны высокатэхналагічны праект, які адпавядае самым сучасным патрабаванням бяспекі. Пабудавана па расійскім праекце «АЭС-2006», з двума энергаблокамі магутнасцю 2400 МВт, вода-вадзянымі рэактарамі пакалення 3+. Тэрмін эксплуатацыі станцыі — 60 гадоў з магчымасцю прадаўжэння да 100 гадоў.
У рэспубліцы прадаўжаецца работа па далейшым эфектыўным развіцці энергасістэмы.
Цяпер дэталёва абмяркоўваецца ТЭА збудавання новай АЭС або трэцяга энергаблока на дзеючай.
*з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму першага энергаблока — 3 лістапада 2020 года.
**па стане на 2 верасня 2025 года.
Крыніцы: Міністэрства энергетыкі.