Эканоміка

Алейнік: санкцыі перараслі ў паўнацэнную эканамічную агрэсію

12 красавіка, Мінск . Санкцыі перараслі ў паўнацэнную эканамічную агрэсію. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік у час пасяджэння СМЗС СНД 12 красавіка ў Мінску,

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў: «Складаная сітуацыя і ў рэгіянальнай эканоміцы. Санкцыі перараслі ў паўнацэнную эканамічную агрэсію. Яны даўно перасталі быць выбіральнымі. Уласна, аб гэтым усё менш гавораць, заяўляючы аб рэальных мэтах: ускладніць эканамічнае развіццё і ўстараніць канкурэнта, дабіцца збяднення насельніцтва, справакаваць нездаволенасць і беспарадкі».

«Аднак на гэтым полі ў іх вынік не проста нулявы, а хутчэй адмоўны, — лічыць Сяргей Алейнік. — Каб дагадзіць сваім палітычным амбіцыям, ахвяравалі інтарэсамі свайго ж бізнесу і сваіх жа людзей».

Міністр заявіў: «Не бярэцца пад увагу і той факт, што санкцыі дэстабілізуюць усе гандлёва-эканамічныя і фінансавыя працэсы не толькі ў нашым рэгіёне, але і ў свеце».

Кіраўнік беларускага МЗС адзначыў, што санкцыі парушаюць лагістыку, ланцужкі паставак, правакуюць крызісныя з’явы ў сферы харчовай бяспекі. «Прасцей кажучы — з’яўляюцца прычынай голаду і смерці людзей у многіх сацыяльна слабаабароненых краінах», — заўважыў Сяргей Алейнік.

У сувязі з гэтым ён падкрэсліў фундаментальнае значэнне эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках СНД. «Прыемна, што работа ў гэтай сферы вядзецца на сістэмнай аснове: зацверджана Стратэгія эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года, выконваецца План мерапрыемстваў па рэалізацыі першага этапу Стратэгіі (на 2021-2025 гады), ажыццяўляецца рэалізацыя Пераліку сумесных мер рэагавання на ўзнікаючыя праблемы. Дзейнічаюць галіновыя саветы па супрацоўніцтве, шэраг рабочых груп, у тым ліку рабочая група высокага ўзроўню для ўстаранення існуючых гандлёвых бар’ераў».

Міністр замежных спраў Беларусі рэзюмаваў: «Такі сістэмны падыход і вынікі работы за мінулы год даказалі, што цяжкасці нас дысцыплінуюць: ВУП краін СНД у 2023 годзе ў сярэднім вырас на 4 працэнты ў параўнанні з 2022 годам, калі паказчык складаў мінус 0,2 працэнта».

Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть