Грамадства

Касцюковічы Магілёўскай вобласці стануць літаратурнай сталіцай 2026 года 

7 верасня, Ліда . Касцюковічы стануць літаратурнай сталіцай 2026 года,

Традыцыйна перадача вымпела адбылася на цырымоніі закрыцця святочных мерапрыемстваў. Дзень беларускага пісьменства ў 2026 годзе прыме Магілёўская вобласць.

Як адзначылі гарадскія ўлады, горад Ліда асабліва пахарашэў за гэтыя дні, таксама ў райвыканкаме выказалі падзяку Міністэрству інфармацыі за плённае супрацоўніцтва і магчымасць прымаць гасцей з усёй краіны. Лідчане запэўнілі, што з задавальненнем перададуць калегам з Касцюковіч свой вопыт у падрыхтоўцы такога маштабнага свята.

Старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Вячаслаў Максачоў прыняў эстафету, запэўніўшы, што раён не падвядзе. «Ужо можна сказаць, што свята беларускага пісьменства ў 2025 годзе ўдалося. Так, у Лідзе зададзена высокая планка, але і мы гатовы зрабіць яркае свята. Мы ўжо многае перанялі ў арганізатараў за гэтыя дні», — сказаў ён.

«Касцюковіцкі раён багаты на паэтаў і пісьменнікаў. Гэта радзіма Аркадзя Куляшова, Алеся Пісьмянкова, Івана Чыгрынава і інш. Таму ўпэўнены, што і Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах удасца на славу. Убачымся на Магілёўшчыне», — сказаў на заканчэнне Вячаслаў Максачоў.

Новаўвядзеннем праграмы рэспубліканскага свята беларускага пісьменства ў Лідзе стаў прэс-тур. Гэта пазіцыя пяройдзе і ў Касцюковічы. Што адметнага будзе на фестывалі ў Магілёўскай вобласці, стане вядома ўжо ў наступным годзе. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть