Байдарачнікі Абалмасаў і Вайцешын сталі трохразовымі чэмпіёнамі ІІІ Гульняў краін СНД
Фота Мінспорту
6 кастрычніка, Мінск . Беларускія спартсмены выйгралі больш за дзясятак узнагарод спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ на ІІІ Гульнях краін СНД у Азербайджане,
У панядзелак, 6 кастрычніка, на вяслярным канале ў Мінгечауры былі разыграны шэсць камплектаў узнагарод. На дыстанцыі 1000 м у мужчынскай байдарцы-адзіночцы сярод моладзі да 20 гадоў лепшы рэзультат паказаў наш Ілья Філімонаў, у гэтым жа відзе праграмы ў юнакоў да 16 гадоў поспех святкаваў Арцём Вайцешын. У першы дзень спаборніцтваў 5 кастрычніка абодва беларусы перамаглі на дыстанцыях у два разы карацейшых.
Таксама Георгій Варажун і Эміль Абалмасаў (U18) занялі першае месца ў байдарцы-двойцы на 500-метроўцы. Абалмасаў стаў трохразовым чэмпіёнам азербайджанскага форуму, а Варажун раней сёння фінішаваў другім у адзіночцы. Яшчэ адну перамогу атрымалі Іван Бадытчык і Арцём Вайцешын (U16, K2, 500 м). Напярэдадні нашы весляры ўзялі пяць залатых медалёў і адзін бронзавы. Агульны рэзультат беларускай каманды па веславанні на байдарках і каноэ склаў 11 узнагарод (9-1-1).
Спаборніцтвы III Гульняў краін СНД прымаюць сем гарадоў — Гянджа, Еўлах, Мінгечаур, Габала, Шэкі, Гёйгёль і Ханкэнды. Мультыспартыўны форум сабраў больш за 1600 атлетаў да 23 гадоў з Азербайджана, Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана, Туркменістана, Турцыі, Кубы, Кувейта, Пакістана і Амана. У склад нашай дэлегацыі ўвайшоў 241 спартсмен у 21 дысцыпліне. Цырымонія закрыцця гульняў адбудзецца 8 кастрычніка.