Спорт

Футбалісты «Маладзечна» прымуць «Славію» ў матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі


Фота з архіва

8 жніўня, Мінск . Футбалісты «Маладзечна» прымуць мазырскую «Славію» ў стартавым матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі,
 
Сённяшнія сапернікі знаходзяцца на розных полюсах турнірнай таблцы — мазыране ідуць другімі, а маладзечанская каманда знаходзіцца на 16-й пазіцыі. Першая іх сустрэча ў Мазыры завяршылася значнай перамогай «Славіі» — 4:1. На мінулым тыдні мазыране ў сябе дома разышліся мірам з «Іслаччу» з Мінскага раёна (1:1), а матч «Маладзечна» з гродзенскім «Нёманам» быў перанесены на больш позні тэрмін. Сённяшні паядынак пачнецца ў 18.00 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5».

Заўтра адбудуцца яшчэ тры сустрэчы гэтага тура: «Смаргонь» — «Слуцк», «Іслач» — БАТЭ (Барысаў), «Віцебск» — «Мінск». Заключныя гульні пройдуць 10 жніўня. Лідар першынства «МЛ Віцебск» сустрэнецца ў Барысаве з дзяржынскім «Арсеналам», мінскае «Дынама» прыме на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», а ў Брэсце мясцовае «Дынама» будзе сапернічаць з наваполацкім «Нафтанам». Матч «Гомель» — «Нёман» перанесены.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «МЛ Віцебск» — 42 ачкі (16 матчаў), «Славія» (Мазыр) — 32 (16), «Дынама» (Мінск) — 29 (15), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 29 (15), «Нёман» (Гродна) — 28 (15), «Дынама»(Брэст) — 28 (16). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца «Маладзечна», у якога 4 балы, у актыве «Смаргоні» 8 ачкоў. Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, у актыве якога 11 забітых мячоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть