Сіярта: сітуацыя з глабальнай бяспекай павінна паслужыць штуршком да актыўнага дыялогу

Петэр Сіярта
28 кастрычніка, Мінск . Бягучая сітуацыя з глабальнай бяспекай павінна паслужыць штуршком да аднаўлення больш актыўнага дыялогу. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы,
«На самай справе бяспека і сітуацыя з бяспекай ва ўсім свеце знаходзіцца ў крытычным становішчы. Мы жывём у небяспечным свеце. Адназначна можна заявіць, што глабальная бяспека знаходзіцца ў найгоршым стане з моманту завяршэння халоднай вайны. І мы таксама можам сказаць, што глабальная бяспека таксама ў найгоршым стане з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны», — сказаў Петэр Сіярта.
Ён указаў на выклікі, якія могуць быць вырашаны менавіта кансэнсусам. «Аднак мы не можам прыйсці да кансэнсусу і да згоды. Якія высновы нам трэба зрабіць з сітуацыі?» — задаў пытанне міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі.
Паводле яго слоў, на Захадзе выснову зрабілі: неабходна ізаляцыя, неабходна пазбягаць дыялогу і поўнасцю спыніць камунікацыю, а таксама выкарыстоўваць ваенныя «рашэнні». Петэр Сіярта падкрэсліў, што словы «рашэнні» ён узяў у двукоссе, таму што ваенныя рашэнні — гэта ніколі не рашэнні.
«А наш адказ абсалютна іншы. Мы верым, што бягучая сітуацыя — гэта прычына, якая павінна паслужыць штуршком да аднаўлення больш актыўнага дыялогу. Дыялог павінен быць больш блізкі, чым калі-небудзь. І мы павінны спадзявацца і дамаўляцца ў імя міру», — упэўнены ён.
Петэр Сіярта адзначыў, што для яго вялікі гонар трэці раз быць запрошаным на Мінскую міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы. Ён разумее, што ў яго адрас за прысутнасць тут будзе шмат крытыкі. Аднак сітуацыя глабальнай бяспекі патрабуе гэтага.

