Спорт

Беларус Андралойць стаў лепшым у дзесяцібор’і на чэмпіянаце Расіі ў Казані


Фота з архіва

8 жніўня, Мінск . Беларускі спартсмен Максім Андралойць атрымаў перамогу ў дзесяцібор’і на чэмпіянаце Расіі па лёгкай атлетыцы 2025 года, што праходзіць у Казані,

Удзел у турніры прынялі 17 дзесяціборцаў з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама два прадстаўнікі Беларусі. Максім Андралойць стаў лепшым у штурханні ядра і кіданні дыска, паказаў другія рэзультаты ў бегу на 100 м і 400 м, бегу на 110 м з бар’ерамі, скачках у даўжыню, у вышыню і з шастом, а таксама быў чацвёртым у кіданні кап’я. Для падагульняючай перамогі беларусу хапіла нават 15-га часу ў забегу на 1500 м. Увогуле Андралойць набраў 8080 балаў, больш чым на сто ачкоў апярэдзіўшы стаўшага другім Сцяпана Кекіна з Омскай вобласці. Яшчэ адзін наш спартсмен Віталь Жук заняў шостае месца (7532).

Таксама 8 жніўня адбыліся спаборніцтвы па скачках у даўжыню сярод мужчын. На трэцяй пазіцыі сярод 12 фіналістаў размясціўся беларус Уладзіслаў Булахаў, які ў лепшай спробе паляцеў на 7,62 м. У барацьбе за бронзу Булахаў на чатыры сантыметры апярэдзіў суайчынніка Аляксея Дудзінскага.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть