Эканоміка

Беларусь і Таджыкістан дамовіліся аб больш цесных гандлёва-эканамічных сувязях 

12 красавіка, Мінск . Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў перагаворы з міністрам замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Сіраджыдзінам Мухрыдзінам, які наведвае Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД. Аб гэтым са спасылкай на прэс-службу МЗС.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў адзначылі высокі ўзровень беларуска-таджыкскіх адносін, а таксама выбудаваную эфектыўную сістэму ўзаемадзеяння ў рамках шматбаковых арганізацый.


У ходзе перагавораў асноўны акцэнт быў зроблены на пытаннях актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця прамысловай кааперацыі, гуманітарнага ўзаемадзеяння.

Бакі пазітыўна ацанілі таджыкскую ініцыятыву па будаўніцтве ў Мінску шматфункцыянальнага Гандлёвага дома Таджыкістана.
 
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў таксама закранулі пытанні арганізацыі 17-га пасяджэння беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Мінску, якое плануецца правесці ў рамках міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2024».


Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў удзячнасць за ўдзел таджыкскай дэлегацыі высокага ўзроўню ў назіранні за ходам правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, падкрэсліўшы важнасць далейшага плённага супрацоўніцтва парламентарыяў дзвюх краін.

Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть