Спорт

Беларуска Навіцкая стала чэмпіёнкай свету па самба сярод дзяўчат да 18 гадоў

Фота з архіва
Фота з архіва

3 кастрычніка, Мінск . Беларускія спартсмены заваявалі тры медалі ў першы дзень маладзёжнага першынства свету па самба 2025 года, што праходзіць у Інданезіі,

У пятніцу, 3 кастрычніка, на дыван выходзілі шасцёра прадстаўнікоў нашай каманды, з якіх прызёрамі сталі трое. Перамогу ў вагавой катэгорыі да 65 кг сярод дзяўчат да 18 гадоў атрымала Дар’я Навіцкая. У цвэрцьфінале беларуская спартсменка перамагла італьянку Марціну Вітале, у наступным раўндзе прайшла Анамарыю Рус з Румыніі, а ў паядынку за золата была мацнейшая за расіянку Уладзіславу Керымаву.

Таксама сёння нашы самбісты заваявалі дзве сярэбраныя ўзнагароды. У паўфінале турніру ў катэгорыі больш за 80 кг Паліна Лук’янчук  (U18) справілася з Марыям Габіташвілі з Грузіі, але ў фінале ўступіла Яне Шаўцовай з Расіі. У хлопцаў да 20 гадоў у вазе больш за 98 кг беларус Арсеній Маліцкі стартаваў з перамог над грузінам Звіадам Звіадауры і армянінам Арсенам Айрапецянам, але ў схватцы за золата прайграў расіяніну Раману Жданаву.

Геральд Красоўскі (U18, да 71 кг) і Ганна Арцёмава (U18, да 50 кг) завяршылі выступленні на стадыі чвэрцьфіналу, Іван Сямёнаў (U20, да 79 кг) пацярпеў няўдачу ў першым раўндзе. У суботу і нядзелю барацьбу за медалі павядуць па пяць нашых атлетаў.

Усяго планетарны форум сярод юнакоў да 18 гадоў і юніёраў да 20 гадоў сабраў у Інданезіі 370 самбістаў з 34 краін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть