Спорт

Беларуская тэнісістка Каладынска выйшла ў паўфінал турніру ў Кітаі

Фота Unsplash
Фота Unsplash

12 верасня, Мінск . Беларуская тэнісістка Яна Каладынска прабілася ў паўфінал турніру ITF у кітайскім Гуяне з прызавым фондам $40 тыс.,

Сёння ў чвэрцьфінале беларуска, якая займае 737-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў двух сэтах кітайскую тэнісістку Лю Фанчжоу, у якой 487-я пазіцыя, — 6:3, 6:0. У першым раўндзе Яна Каладынска перамагла Рыну Сайго (393-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:3, 6:3, у 1/8 фіналу была мацнейшая за кітаянку Юхань Ван (957) — 6:3, 6:4, а ў матчы за выхад у фінал будзе сапернічаць з яшчэ адной кітайскай тэнісісткай Чжу Лінь (280).

У чвэрцьфінале парнага разраду турніру WTA-500 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам $1 млн беларуска Ірына Шымановіч і расіянка Марыя Козырава ва ўпартай барацьбе ўступілі расійска-амерыканскаму тандэму Ірына Храмачова / Ніколь Меліхар — 6:7 (1:7), 7:6 (7:5), 2:10. У матчы 1/8 фіналу Шымановіч і Козырава абыгралі ў дзвюх партыях калумбійска-румынскі дуэт Каміла Асорыа / Моніка Нікулеску — 6:2, 6:3.

Спаборніцтвы ў Гуяне і Гвадалахары завершацца 14 верасня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть