Беларусы заваявалі больш за дваццаць узнагарод юнацкага першынства свету па муай-тай
Фота з архіва
19 верасня, Мінск . Юныя беларускія спартсмены заваявалі 23 медалі чэмпіянату свету па тайскім боксе сярод атлетаў да 17 гадоў, які прайшоў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах,
Удзел у планетарным форуме ў Абу-Дабі прынялі больш за тысячу спартсменаў са 112 краін. Юныя байцы разыгралі медалі ў чатырох узроставых катэгорыях: сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 11 і да 13 гадоў, а таксама ў юнакоў і дзяўчат да 15 і да 17 гадоў. У актыве беларускай каманды пяць залатых, тры сярэбраныя і пятнаццаць бронзавых узнагарод. Усяго нашу краіну прадставілі 42 атлеты.
Перамогі на першынстве свету атрымалі Міхаіл Мельнікаў (U11, да 36 кг), Эльмір Асланаў (U11, да 44 кг), Настасся Бандарчук (U11, да 44 кг), Яўгенія Каран (U15, да 51 кг) і Кацярына Сахарава (U15, да 63,5 кг). На другую прыступку п’едэстала падняліся Дзяніс Храмаў (U11, да 40 кг), Аляксандр Чаленка (U13, да 42 кг) і Кіра Камінская (U11, да 52 кг).
Бронзавымі прызёрамі турніру сталі Глеб Ляшко (U11, да 30 кг), Глеб Шопік (U11, да 38 кг), Стэфан Кожан (U11, до 46 кг), Данііл Сапроненка (U13, да 32 кг), Равіль Гасанаў (U13, да 48 кг), Іван Губскі (U13, да 60 кг), Уладзіслаў Змітровіч (U15, да 42 кг), Назар Лелюкевіч (U15, до 54 кг), Цімафей Шуляк (U15, да 45 кг), Макар Касцюк (U17, да 71 кг), Ксенія Караленя (U13, да 48 кг), Хрысціна Трубкіна (U15, да 57 кг), Аляксандра Шэфлер (U17, да 51 кг), Маргарыта Кузьміна (U17, да 57 кг) і Ксенія Кавалёва (U17, да 67 кг).