Культура

Чарнецкі: маладыя работнікі культурнай сферы павінны быць упэўнены, што раскрыюць свой творчы патэнцыял


Руслан Чарнецкі. Фота з архіва

29 жніўня, Мінск . Маладыя работнікі культурнай сферы павінны быць упэўнены, што раскрыюць свой творчы патэнцыял. Аб гэтым сказаў міністр культуры Руслан Чарнецкі ў час старту жнівеньскага форуму педагагічных работнікаў у сферы культуры,

«У нас ёсць вялікая колькасць цудоўных мерапрыемстваў, фестываляў, канцэртаў, выстаў, пленэраў, фільмаў, спектакляў. І я хацеў бы, каб вы з першага верасня расказвалі сваім вучням пра нашы цудоўныя дасягненні. Гэта вельмі важна. Калі яны будуць пра гэта ведаць, то будуць упэўнены, што кожны з іх патрэбны нашай краіне і што яны абавязкова раскрыюць свой творчы патэнцыял і самарэалізуюцца», — звярнуўся Руслан Чарнецкі да ўдзельнікаў форуму.

На яго думку, у прафесію настаўніка павінны прыходзіць людзі, якія шчыра, усёй душой любяць сваю справу, вучняў і альма-матар. Без такіх адносін немагчыма выхаваць сапраўды дастойных спецыялістаў, прафесіяналаў і грамадзян. Пры гэтым міністр культуры падкрэсліў, што не ўсе добрыя мастакі, танцоры і музыканты могуць быць добрымі педагогамі, як і не кожны добры педагог можа быць выдатным майстрам.

«Мне здаецца, гэта справа індывідуальная. Калі чалавек народжаны быць педагогам і бачыць у гэтым сваё прызванне, то гэта самае галоўнае. Таму што толькі прызванне дае магчымасць адчуваць сябе на сваім месцы і аддаваць усяго сябе сваім вучням», — дадаў Руслан Чарнецкі.

Ён таксама падкрэсліў, што ў гэтым годзе асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца патрыятычным маладзёжным праектам, бо маладым людзям неабходна вучыцца на прыкладах і ўроках гісторыі. «Зразумела, сёлета ў нас плануецца вялікая колькасць мерапрыемстваў, звязаных з важнымі датамі. Мы жывём у вельмі цікавы, няпросты час, таму менавіта цяпер узнікаюць плённыя ідэі, якія натхняюць беларусаў на стварэнне розных рэчаў у абсалютна ўсіх сферах жыцця», — дадаў міністр культуры.

Ён таксама ўручыў лепшым спецыялістам ганаровыя ўзнагароды за высокія вынікі працы і адданасць сваёй справе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть