Беларуская дэлегацыя на чале з Ягоравым наведвае Нікарагуа
Лаўрэана Факунда Артэга Мурыльё і Аляксандр Ягораў. Фота el19digital
9 красавіка, Мінск . Беларуская дэлегацыя на чале з
намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Ягоравым
знаходзіцца з рабочым візітам у Нікарагуа, .
«Вялікі
гонар для нас наведаць Нікарагуа. Задача гэтага візіту — рэалізаваць
тыя дамоўленасці, якія дасягнуты паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў», —
сказаў Аляксандр Ягораў.
Ён сустрэўся з саветнікам прэзідэнта
Нікарагуа па інвестыцыях, гандлі і міжнародным супрацоўніцтве Лаўрэана
Факунда Артэга Мурылья і віцэ-прэзідэнтам Расарыя Мурылья. Саветнік
прэзідэнта Нікарагуа пацвердзіў прыхільнасць гэтай краіны да пашырэння
ўзаемадзеяння з Беларуссю. Паводле яго слоў, візіт накіраваны на
ўмацаванне супрацоўніцтва і братэрства паміж абедзвюма краінамі, а
таксама развіццё праграм паставак тэхнікі для Нікарагуа.
Як раней
заяўляў старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Сталярчук, з
Нікарагуа ў бягучым годзе плануецца падпісанне кантрактаў на суму
большую за $40 млн.