Палітыка

Чжан Вэньчуань: удзел Лукашэнкі ў саміце ў Цяньцзіні ўмацуе супрацоўніцтва Беларусі і КНР у ШАС


Чжан Вэньчуань. Фота з архіва

29 жніўня, Мінск . Удзел беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі ў Цяньцзінскім саміце ўмацуе супрацоўніцтва Беларусі і КНР у ШАС. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань напярэдадні візіту ў Кітай кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

«Прэзідэнт Беларусі наведае Кітай для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цяньцзіні і ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Перамогі ў вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і сусветнай антыфашысцкай вайне. Гэта другі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у гэтым годзе, што ў поўнай меры дэманструе высокі ўзровень і асаблівы характар кітайска-беларускіх адносін», — адзначыў пасол.

Ён падкрэсліў, што саміт ШАС пройдзе ў Цяньцзіні 31 жніўня і 1 верасня. Гэта пяты саміт Арганізацыі, праводзімы Кітаем, які стане буйнейшым па маштабе мерапрыемствам за ўсю гісторыю ШАС.

«Удзел Прэзідэнта Беларусі ў саміце стане для яго першым у якасці кіраўніка дзяржавы — члена ШАС, што мае важнае значэнне, — падкрэсліў кіраўнік кітайскай дыпламатычнай місіі. — З моманту афіцыйнага прыняцця Кітаем старшынства ў ШАС у ліпені мінулага года Беларусь паўнацэнна супрацоўнічае па розных напрамках у рамках Арганізацыі і ўсямерна падтрымлівае дзейнасць Кітая ў якасці дзеючай краіны-старшыні. Удзел Аляксандра Лукашэнкі ў саміце надасць новы імпульс далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва двух бакоў у ШАС і будзе садзейнічаць пабудове больш цеснай Супольнасці адзінага лёсу Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва».

Чжан Вэньчуань падкрэсліў: «Беларускі лідар таксама запрошаны на юбілейную ўрачыстасць, прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам і сусветнай антыфашысцкай вайне, што адбудзецца ў першай палавіне дня 3 верасня на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне. Прэзідэнт Беларусі другі раз будзе ўдзельнічаць у такім мерапрыемстве, а першы раз гэта было ў 2015 годзе, калі праходзілі юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі. Як Кітай, так і Беларусь панеслі вялікія ахвяры, народы дзвюх краін мужна змагаліся і ўнеслі важны ўклад у Перамогу ў сусветнай антыфашысцкай вайне. Абодва бакі сумесна святкуюць гэту вялікую Перамогу і дэманструюць свету сваю рашучасць адстойваць гістарычную праўду, пашыраць справядлівы погляд на гісторыю Другой сусветнай вайны і сумесна абараняць міжнародны парадак».

«Упэўнены, што маючы адбыцца візіт Аляксандра Лукашэнкі абавязкова ўвянчаецца поўным поспехам, надасць новы імпульс паглыбленню шматбаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў рамках ШАС, умацаванню гістарычных асноў шматвяковай дружбы і вывядзенню кітайска-беларускіх адносін на яшчэ больш высокі ўзровень», — заявіў пасол КНР у Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть