Самыя моцныя, хуткія, меткія. Хто стаў пераможцам спартакіяды беларускіх СМІ?
17 жніўня, Мінск . Вызначаны пераможцы рэспубліканскай спартакіяды «Здароўе» работнікаў галіны Міністэрства інфармацыі, .
Спартакіяда на працягу двух дзён праходзіла ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі». Удзельнікі спаборнічалі ў валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, гіравым спорце, перацягванні каната. Адбылася сямейная эстафета «Вясёлыя старты». Для кіраўнікоў каманд традыцыйным стала першынство па дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
У гэтым годзе ўдзельнікамі спартыўнага спаборніцтва сталі 20 каманд і больш за 500 чалавек. Яны прадстаўлялі рэспубліканскія і рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі з усіх куткоў краіны.
У выніку пераможцам спаборніцтваў стала каманда СТАА «Космас ТБ», на другім месцы размясцілася каманда Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, на трэцім — каманда Выдавецкага дома «Беларусь сегодня».
У БЕЛТА пяць прызавых месцаў у розных відах спорту і 9-е агульнакаманднае месца.
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прайшла сёння. Спартакіяда «Здароўе» праводзіцца сярод падведамных арганізацый Міністэрства інфармацыі, друкаваных і электронных СМІ.
Фота Яна Гарбанюка