Павышэнне дзіцячых дапамог
У Беларусі з 1 жніўня дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў* павялічацца на 8,2%.
Памеры дапамогі з 1 жніўня 2025 года:
— на першае дзіця — Br931,91;
— на другое і наступных дзяцей — Br1065,04;
— на дзіця-інваліда — Br1198,17.
Новы памер дапамогі будзе дзейнічаць па 31 студзеня 2026 года.
Для даведкі:
У 2025 годзе на сістэму дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, выдзелена Br3,7 млрд. З іх амаль Br2 млрд — на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.
Выплатамі ахоплена амаль 348 тыс. дзяцей, з іх 186 тыс. — дзеці да трох гадоў.
*Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў пераразлічваюцца два разы ў год: з 1 лютага і 1 жніўня ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.