Моцны дождж. Правілы бяспекі

Вадзіцелям і пешаходам трэба быць асцярожнымі ў час моцнага дажджу.
Рэкамендацыі пры моцным дажджы, ліўні
Вадзіцелям:
— знізіць скорасць, захоўваць бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал;
— не рабіць рэзкіх манеўраў, тармажэнняў;
— каб пазбегнуць аквапланіравання, праязджаць лужы на мінімальнай пастаяннай скорасці, не паварочваючы руль;
— уключыць блізкае святло фар або габарытныя агні.
Пры немагчымасці прадаўжаць рух:
— спыніцца на абочыне і перачакаць непагоду;
— уключыць аварыйную сігналізацыю і габарытныя агні.
Не паркуйцеся пад дрэвамі, паблізу канструкцый з высокай паруснасцю і слаба замацаваных.
Пешаходам:
— пераходзіць дарогу, толькі пераканаўшыся, што вадзіцелі вас бачаць і паспелі спыніцца;
— адмовіцца ад выкарыстання самакатаў, веласіпедаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці;
— не спускацца ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні;
— схавацца ў будынках, размешчаных вышэй за ўзровень магчымага падтаплення.
Крыніца: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, МНС Беларусі.




