Эканоміка

Беларуская цэментная кампанія пашырае супрацоўніцтва з расійскімі кампаніямі

Фота з архіва
Фота з архіва

30 кастрычніка, Мінск . Беларуская цэментная кампанія (БЦК) пашырае супрацоўніцтва з расійскімі кампаніямі. Пагадненні аб супрацоўніцтве былі падпісаны ў час XV пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга, у якім прымаў удзел генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынга «Беларуская цэментная кампанія» Аляксандр Даўгала, паведамілі ў БЦК.

На пасяджэнні паміж беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі падпісаны шэраг дакументаў, у ліку якіх — пагадненні аб супрацоўніцтве БЦК з расійскімі кампаніямі ТАА «Выбар-СПб» і ТАА «СЕВЗАП-ТЭРМІНАЛ» на агульную суму звыш 1,3 млрд расійскіх рублёў. Падпісанне прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці кіраўнікоў дэлегацый — прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова.

Пагадненні накіраваны на развіццё гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, пашырэнне паставак беларускай будаўнічай прадукцыі на расійскі рынак, адзначылі ў БЦК.

Па ўмовах пагаднення з ТАА «Выбар-СПб», буйным вытворцам тратуарнай пліткі і элементаў добраўпарадкавання, холдынг «Беларуская цэментная кампанія» паставіць у Расію прадукцыю на суму 690 млн расійскіх рублёў (каля $8,5 млн). Аб’ём паставак тавараў БЦК у адрас гандлёвай кампаніі «СЕВЗАП-ТЭРМІНАЛ» складзе 675 млн расійскіх рублёў, або прыкладна $8,3 млн.

Але эканамічны эфект — не адзіны вынік дамоўленасцей. Партнёры плануюць сумесна ўдзельнічаць у беларуска-расійскіх праектах, абменьвацца вопытам і напрацоўкамі, праводзіць лабараторныя даследаванні, развіваць суправаджэнне і кансультацыйныя паслугі. Гэтыя напрамкі стануць фундаментам доўгатэрміновага стратэгічнага ўзаемадзеяння, заснаванага на ўзаемнай выгадзе і даверы.

«Супрацоўніцтва з расійскімі прадпрыемствамі адкрывае для холдынга новыя магчымасці ў сферы паставак прадукцыі. Мы бачым у гэтым крок да ўмацавання пазіцый беларускіх вытворцаў на расійскім будаўнічым рынку», — адзначыў Аляксандр Даўгала.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть