Грамадства

Дні Валагодскай вобласці стартавалі ў Мінску


Скрыншот відэа Мінгарвынкама

23 жніўня, Мінск . Дні Валагодскай вобласці праходзяць на плошчы Свабоды ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Як расказала прадстаўнік расійскага рэгіёна Дар’я Серабракова, з 23 да 25 жніўня будзе працаваць кірмаш, дзе прадстаўлены 12 валагодскіх вытворцаў.

«Гэта і роспіс па дрэве, і чарненне па серабру. Будуць праведзены майстар-класы па пляценні валагодскіх карунак. Таксама, вядома, будуць прадстаўлены нашы знакавыя прадпрыемствы, якія ствараюць вырабы з аўчыны, вырабляюць дамашні тэкстыль, кераміку, вырабы з дрэва», — дадала яна.

Акрамя таго, 24 жніўня ў 17.00 адбудзецца канцэрт з удзелам творчых калектываў Валагодскай вобласці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть