Грамадства

ДПК прагназуе пагаршэнне сітуацыі з пропускам аўтобусаў польскім бокам


Фота Unsplash

12 красавіка, Мінск . Польскі бок стварыў калапс аўтобусаў на граніцы, і з набліжэннем сезона водпускаў сітуацыя будзе пагаршацца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Сёння з 8.00 да 14.00 на польскую тэрыторыю прайшлі ўсяго чатыры аўтобусы з 42 магчымых. «Нягледзячы на павелічэнне нагрузкі на адзіны маршрут руху аўтобусаў у Польшчу і шматкіламетровыя чэргі, польскі бок не прымае захадаў для вырашэння сітуацыі. Акрамя таго, па меры набліжэння сезона водпускаў сітуацыя з чэргамі аўтобусаў будзе пагаршацца», — прадказваюць у ДПК.

Пачынаючы з 2 красавіка перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») фіксуецца рост чаргі аўтобусаў. Гэты пагранпераход з’яўляецца адзіным функцыянуючым на ўезд у Польшчу для гэтага віду транспарту.

У сярэднім штосутачна перад польскім «Цярэспалем» уезду чакае 30 аўтобусаў. Улічваючы, што ў адным аўтобусе можа ехаць каля 50 чалавек, то каля 1,5 тыс. пасажыраў вымушаны суткамі знаходзіцца ў аўтобусах, чакаючы праезду. Пры гэтым кантрольныя службы Польшчы мэтанакіравана ігнаруюць нормы пропуску і афармляюць усяго 42 працэнты аўтобусаў ад сутачнай нормы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть