Грамадства

Снег з дажджом, парывісты вецер і галалёдзіца. Сіноптыкі пра надвор’е на 3-7 лютага


Фота з архіва

1 лютага, Мінск . Снег з дажджом, парывісты вецер і галалёдзіцу абяцаюць сіноптыкі з 3 па 7 лютага ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Студзень завяршыўся цёплым надвор’ем, снег пачаў раставаць, гурбы паступова змяншаюцца. З даволі цёплых пазіцый пачынаецца і завяршальны месяц зімы. Пры гэтым надвор’е будзе мець няўстойлівы характар», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 2 лютага, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Таму ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па поўначы пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. У асобных раёнах будзе ўзмацняцца вецер парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 5 — плюс 1 градус, а днём мінус 1 — плюс 5 градусаў.

У пачатку выхадных чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор’я. У суботу, 3 лютага, часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца моцны снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, а днём — ад плюс 1 да плюс 7 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах — да 9 градусаў цяпла.

У нядзелю, 4 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. У дзённы час месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Уначы будзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, а днём — ад нуля па паўночным усходзе да 8 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, надвор’е захавае свой няўстойлівы нораў і з пачаткам новага рабочага тыдня. Пад уплывам франтальных раздзелаў час ад часу будуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Пры гэтым у паўночна-ўсходнія раёны краіны пачне паступаць больш халаднаватае паветра, а ў паўднёва-заходніх рэгіёнах па-ранейшаму будзе захоўвацца ўплыў цёплых паветраных мас атлантычнага паходжання. Таму тэмпературны фон у разрэзе рэспублікі чакаецца даволі кантрасны.

У панядзелак, 5 лютага, часам пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, а днём па паўднёвым захадзе — да 6 градусаў вышэй за нуль.

У аўторак, 6 лютага, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 3 — плюс 3 градусы, а ноччу пры праясненнях — да 6 градусаў марозу. Днём па паўднёвым захадзе тэмпература дасягне 7 градусаў цяпла.

У сераду, 7 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы сіноптыкі абяцаюць мінус 4 — плюс 3 градусы, па паўночным усходзе пры праясненнях — да 7 градусаў ніжэй за нуль, а ў паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 5 градусаў. Днём слупкі тэрмометра пакажуць ад мінус 3 градусаў па паўночным усходзе да плюс 8 градусаў па паўднёвым захадзе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть