Інфаграфіка

Нематэрыяльная спадчына. Неглюбскія ручнікі

Нематэрыяльная спадчына. Неглюбскія ручнікі

Неглюбская тэкстыльная традыцыя — унікальная з’ява беларускай народнай
творчасці, уключана ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Непаўторныя
творы мясцовых майстрых шырока вядомы з XVIII стагоддзя. Для стварэння
ручнікоў, адзення, абрусаў і іншых прадметаў інтэр’ера выкарыстоўваюцца
разнастайныя тэхнікі ткацтва і вышыўкі.

Неглюбскія ручнікі —
візітная картка Веткаўскага раёна. Традыцыйна выконваюцца ў
бела-чырвона-чорнай гаме. Маюць складаную паліхромію (да 25 адценняў у
адным вырабе). На ручніках звыш 120 узораў, найстарэйшым з якіх больш за
тысячу гадоў.

Ручнікі суправаджаюць усё жыццё чалавека. Ва
ўзорах зашыфраваны пажаданні ўладальніку: дабра, любові, дастатку,
удачы, ураджаю, здаровага патомства і іншыя.

Сярод геаметрычных і раслінных арнаментаў — «крывулі», «кучараўка», «павукі», «мядзведзь на жалудах», «рэдзька», «яблынька».

Ручнікі ткуцца са сподняга боку. Не бывае двух аднолькавых вырабаў, камбінацыі ўзораў практычна ніколі не паўтараюцца.

Неглюбскі касцюм — адзін з самых архаічных і складаных у беларускім народным адзенні.

У
ім спалучаюцца белая арнаментаваная кашуля, панёва-плахта ў дробную
клетку, суконны фартух, нагрудны фартух («запінка»), шырокі чырвоны пояс
і ўзорыстая хустка.

Традыцыйнае майстэрства перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Крыніцы: Міністэрства культуры, адкрытыя крыніцы. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть