Культура

Фестываль «Глушанскі хутарок» збярэ майстроў і гледачоў у Бабруйскім раёне  

Фота mogilev-region.gov.by
Фота mogilev-region.gov.by

9 кастрычніка, Магілёў . Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 11 кастрычніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Аб гэтым расказала дырэктар ДУК «Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Бабруйскага раёна» Марыя Лаўрыновіч.

Мерапрыемства пройдзе ў Цэнтры рамёстваў пасёлка Глуша ў 11.00. Як адзначыла Марыя Лаўрыновіч, фестываль ужо 17-ы раз стане пляцоўкай для абмену вопытам, дэманстрацыі народных традыцый і свята беларускай культуры.

«Сюды з’язджаюцца майстры народнай творчасці, рамеснікі, вакальныя калектывы з усёй Магілёўскай вобласці», — падкрэсліла яна.

На фестывалі пройдуць конкурсы «Вяртанне да вытокаў» — тэатралізаваная прэзентацыя абрадаў, «Хутарскія забавы» — гульнявыя праграмы клубных фарміраванняў, «Гаспадыня Глушанскага хутарка — 2025», пленэр па кераміцы і ганчарстве, выстаўка нацыянальнай кухні «Пiкнiк па-беларуску» і інш.

На фестывалі таксама пройдзе канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў устаноў культуры раёна і гасцей фестывалю, выстаўка-кірмаш сельскагаспадарчай прадукцыі, гандлёвыя рады майстроў, іншыя забаўляльныя мерапрыемствы. Гледачы змогуць назіраць за стварэннем вырабаў з гліны, удзельнічаць у майстар-класах і дэгуставаць стравы па старадаўніх рэцэптах.

«Цікавасць да фестывалю расце з кожным годам — ​​яго наведваюць не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з Бабруйска, Глуска, Кіраўска і іншых населеных пунктаў», — расказала Марыя Лаўрыновіч.

Завершыцца «Глушанскі хутарок — 2025» цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть