Грамадства

Галоўчанка ў час суботніка высаджвае лес у Капыльскім раёне

20 красавіка, Капыльскі раён . Кіраўніцтва ўрада на чале з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам 20 красавіка працуе на рэспубліканскім суботніку ў Мінскай вобласці. Яны займаюцца пасадкай сеянцаў дуба на ўчастку ляснога фонду Колаўскага лясніцтва Капыльскага доследнага лясгаса,

«У бягучым годзе саджаем дуб, дрэва магутнае, вечнае — сімвал сілы, стойкасці. Для нашай краіны на гэты момант самае падыходзячае дрэва», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Перад пачаткам работ прэм’ер-міністр, яго намеснікі і кіраўнік Апарату Саўміна высадзілі 18 туй у месцы няроўнага бою 18 партызан з нямецка-фашысцкімі захопнікамі паблізу вёскі Лавы Капыльскага раёна.



У канцы 1942 года нямецкія войскі разгарнулі карную экспедыцыю супраць партызан Капыльскага, Уздзенскага і Нясвіжскага раёнаў Мінскай вобласці. У снежні 7 тыс. фашыстаў з танкамі, гарматамі і мінамётамі пачалі наступленне на брыгаду імя Варашылава. Каб паспець эвакуіраваць параненых і сканцэнтраваць сілы для вырашальнага бою, адзін з атрадаў пад камандаваннем Вікенція Драздовіча вырашана было перакінуць на абарончыя пазіцыі. У няроўным баі, знішчыўшы 85 карнікаў, загінула ўся група.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть