Гандбалісты мінскага СКА згуляюць на турніры ў Чэхаве

Фота з архіва
22 жніўня, Мінск . Гандбалісты мінскага СКА пачнуць выступленне на міжнародным турніры ў Чэхаве,
Сёння ў першым матчы розыгрышу Кубка губернатара Маскоўскай вобласці чэмпіёны Беларусі сустрэнуцца з гаспадарамі спаборніцтваў «Чэхаўскімі мядзведзямі». Заўтра падапечныя Дзмітрыя Нікуленкава будуць сапернічаць з іранскім клубам «Сепахан» з Ісфахана, а 24 жніўня завершаць турнір паядынкам з валгаградскім «Каўсцікам».
Кубак губернатара Маскоўскай вобласці праводзіцца ўжо восьмы раз. Год таму яго ўладальнікамі сталі «Чэхаўскія мядзведзі», а мінскія армейцы занялі трэцяе месца.
Перад выездам у Расію гандбалісты СКА правялі вучэбна-трэніровачны збор у Раўбічах, а ў кантрольным паядынку ў Мінску ўступілі сярэбранаму прызёру расійскага чэмпіянату маскоўскаму ЦСКА — 24:33. Масквічы потым сталі пераможцамі Кубка Белгазпрамбанка ў Брэсце.



