Прэзідэнт

«Гэта будзе новы імпульс». Лукашэнка расказаў, чаго чакае ад чарговага візіту ў Кітай

31 жніўня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі чакае, што яго чарговы візіт у Кітай стане новым імпульсам для развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Сіньхуа»,

Адно з пытанняў датычылася чаканняў ад цяперашняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, які для Прэзідэнта Беларусі стаў ужо шаснаццатым.

Так, з цяперашнім візітам кіраўнік дзяржавы звязвае самыя пазітыўныя чаканні. «Па-першае, прайшоў роўна год, як Беларусь далучылася да «шанхайскай сям’і». Цяпер не толькі Кітай падводзіць вынікі свайго старшынства ў арганізацыі, але і Беларусь дае ацэнку першага года сваёй работы ў статусе члена ШАС. Ацэньваюць нас і ўсе краіны-ўдзельніцы, якія паверылі ў шчырыя намеры Рэспублікі Беларусь працаваць на карысць арганізацыі у імя бяспечнага і ўстойлівага развіцця еўразійскай прасторы», — падкрэсліў ён.

Акрамя таго, дадаў Аляксандр Лукашэнка, гэты візіт прадастаўляе яшчэ адну магчымасць для паглыблення стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая: «Гэта будзе новы імпульс для беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, актывізацыі сумесных праектаў у галіне навукі, тэхналогій, прамысловай кааперацыі. Магчыма, нам удасца запусціць новыя напрамкі. Таксама не сумняваюся, што візіт стане чарговым пацвярджэннем усепагоднай дружбы і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем».

Паколькі гэта 16-ы візіт беларускага лідара ў Кітай, то Аляксандр Лукашэнка, можна сказаць, з’яўляецца непасрэдным сведкам развіцця і пераўтварэння гэтай краіны. У сувязі з гэтым у Прэзідэнта спыталі, якія перамены ў КНР яго больш за ўсё ўразілі.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, усе гэтыя гады ён з вялікім інтарэсам назірае за імклівымі і грандыёзнымі пераўтварэннямі Кітайскай Народнай Рэспублікі. «Кожны раз, прыязджаючы ў Кітай, я заўважаю, як імкліва ён мяняецца, і захапляюся, як беражліва тут захоўваюць свае традыцыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандра Лукашэнку уражваюць кітайскія мегаполісы з высакаскорасным транспартам і перадавой лічбавай інфраструктурай. Уражальнымі з’яўляюцца і дасягненні Кітая ў сферах, дзе ён ужо стаў сусветным лідарам. Гэта датычыцца, напрыклад, вытворчасці прамысловых робатаў, распрацоўкі беспілотных аўтамабіляў і грузавікоў, развіцця штучнага інтэлекту.

«Асобнага згадвання заслугоўваюць касмічная праграма, поспехі ў зялёнай энергетыцы і стварэнні магутнай сучаснай прамысловай базы. Адзначаю і тое, з якой увагай Кітай падыходзіць да пытанняў экалогіі і інавацыйнага развіцця. Гэта вельмі важныя напрамкі, — упэўнены Прэзідэнт. — А яшчэ я выдатна бачу, якія намаганні, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця людзей, краіна прыкладае ў сацыяльнай сферы, у адукацыі і ахове здароўя. Кітай у цэлым — найярчэйшы прыклад таго, як можна сумясціць дынамічнае развіццё эканомікі з клопатам пра чалавека».

Беларускі лідар тлумачыць поспех Кітая ў першую чаргу дысцыплінай і працавітасцю кітайскага народа. У гэтым, паводле яго слоў, беларусы вельмі падобны да кітайцаў. Не меншае значэнне мае канфуцыянская калектыўная адказнасць і стратэгічна правільнае кіраўніцтва на чале са Старшынёй Сі Цзіньпінам, дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть