Інфаграфіка

Гісторыя горада. Заслаўю — 1040 гадоў

Гісторыя горада. Заслаўю - 1040 гадоў

У 2025 годзе Заслаўю, аднаму з найстарэйшых гарадоў Беларусі, спаўняецца 1040 гадоў.

З гісторыі Заслаўя

Ізяслаўль заснаваны князем Уладзімірам, хрысціцелем Русі, у 985 годзе*.

У летапісах упершыню згадваецца ў 1127 годзе, у той час ён ужо быў развітым горадам, цэнтрам удзельнага княства. З XIV стагоддзя  стаў называцца Заславам.

З 1539 знаходзіўся ў валоданні феадалаў Глебавічаў. З 1678 года — Сапегаў.

У XVI стагоддзі ў Заслаўі існавала друкарня, у якой была выдадзена Біблія Сымона Буднага.

У XVIII стагоддзі ў горадзе (мястэчку Мінскага павета) налічвалася 50 двароў.

У 1924-1959 гадах быў цэнтрам Заслаўскага раёна.

4 ліпеня 1944 года Заслаўе вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пазней узнагароджана вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

У 2006 годзе ўключана ў склад Мінскага раёна Мінскай вобласці.

З глыбіні стагоддзяў да нас дайшлі гістарычныя помнікі: гарадзішчы «Замэчак», «Вал» з былым кальвінскім зборам, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, курганныя могільнікі X-XI стагоддзяў.

Сярод турыстычных маршрутаў Заслаўя — этнаграфічны комплекс «Млын» (адзіны паравы млын у Беларусі, які захаваўся на гістарычным месцы) і «Кузня», экасцежка «Таямніцы лесу».

Заслаўе сучаснае

Плошча горада — каля 20 кв.км.
Насельніцтва — 17,3 тыс. (на 1 студзеня 2025 года).

*Згодна з летапісам, у Заслаўі жыла сасланая Уладзімірам полацкая князёўна Рагнеда з сынам Ізяславам. Тут яна заснавала манастыр, дзе прыняла хрысціянства і стала першай вядомай на беларускай зямлі манашкай па імені Анастасія. Князь Ізяслаў — першы з усходнеславянскіх князёў, хто ўвёў у Полацкім княстве пісьменнасць і вучэнне грамаце.

Крыніцы: Заслаўскі гарвыканкам, Мінскі аблвыканкам, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть