Лукашэнку расказалі пра манастырынг, які набірае папулярнасць сярод моладзі
19 верасня, Жыровічы . Не трэба нікога прымушаць далучацца да рэлігіі, але трэба ствараць умовы, каб у царкву ішла моладзь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання Свята-Успенскага Жыровіцкага мітрапаліцкага мужчынскага манастыра,
Кіраўнік дзяржавы ў час размовы з мітрапалітам Веніямінам закрануў тэму выхавання маладога пакалення на традыцыйных каштоўнасцях і далучэння моладзі да рэлігіі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што нікога не трэба прымушаць хадзіць у царкву. «Гнаць нікога не трэба, але ўмовы неабходна ў царкве ствараць, каб моладзь (прыходзіла ў храмы. — Заўвага )», — сказаў Прэзідэнт. Важнае значэнне царквы ў тым, каб яна закладвала духоўныя, маральныя асновы. Але разам з тым трэба праяўляць і гібкасць у асобных пытаннях, улічваць сучасныя рэаліі, каб быць бліжэй да людзей. «Мы ж яе (моладзь. — Заўвага ) не пераробім. У нечым перарабіць вы павінны, але ўжо радыкальна не пераробім, таму недзе трэба крыху і прыладзіцца, каб людзі былі нашы, каб яны былі ў царкве», — арыентаваў кіраўнік дзяржавы.
«Не трэба перарабляць, але карэкціраваць», — пагадзіўся мітрапаліт Веніямін.
Прэзідэнт на гэта заўважыў, што ў Беларусі на цяперашнім этапе атрымліваецца спраўляцца з гэтай задачай. «Пакуль атрымліваецца. У Беларусі — як нідзе. Але ў гэтым наша і бяда — зайздрасць і іншае», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў царкоўнаслужыцеляў, у маладзёжным асяроддзі ў Беларусі, напрыклад, набірае папулярнасць такі напрамак, як манастырынг, ён распаўсюджаны і ў іншых краінах. Гэта калі людзі прыязджаюць у манастыр, каб, як сказаў мітрапаліт Веніямін, «адарвацца ад інтэрнэту, тэлефона, пажыць, папрацаваць».
«Толькі каб яны не адрываліся па-свойму тут», — заўважыў Прэзідэнт, намякаючы на значэнне гэтага слова на маладзёжным слэнгу.
«У гэтым плане ўсё строга», — запэўнілі кіраўніка дзяржавы.