Спорт
Сабаленка пераможна стартавала на турніры WTA-1000 ва Ухані
Арына Сабаленка. Фота Мінспорту
8 кастрычніка, Мінск . Беларуска Арына Сабаленка паспяхова пачала абарону чэмпіёнскага тытула на турніры WTA-1000 у кітайскім Ухані з прызавым фондам $3,6 млн,
Сёння ў матчы 1/16 фіналу першая ракетка планеты перамагла славацкую тэнісістку Рэбеку Шрамкаву, якая займае 68-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 4:6, 6:3, 6:1.
Наступнай саперніцай Сабаленка будзе расіянка Людміла Самсонава (20-ы нумар рэйтынгу WTA).
Арына Сабаленка тройчы станавілася пераможцай турніру ва Ухані — у 2018, 2019 і 2024 гадах.