Змяненні ў ПДР: навацыі для сродкаў персанальнай мабільнасці
У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы дарожнага руху (ПДР)*.
Асноўныя навацыі для вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ):
— удакладняецца паняцце: сродак персанальнай мабільнасці — транспартны сродак, які мае адно або некалькі колаў, максімальную канструктыўную скорасць руху не больш за 25 км/гадз, прызначаны для руху аднаго чалавека з дапамогай выкарыстання электрарухавіка;
— асобы на СПМ прыраўноўваюцца да веласіпедыстаў;
— скорасныя абмежаванні:
у населеным пункце — не больш за 10 км/гадз,
па веладарожцы — не больш за 25 км/гадз;
— забаронены рух у пешаходнай зоне;
— спешвацца перад перасячэннем праезнай часткі,
за выключэннем:
— калі рух на веласіпедным пераездзе арганізаваны пры дапамозе спецыяльных транспартных святлафораў,
— пры руху на скрыжаванні па веласіпеднай дарожцы або не далей за 1 м ад правага краю праезнай часткі, калі гэта дапускаецца правіламі;
— забаронена рухацца па тратуары, калі маса СПМ перавышае 35 кг.
— не пакідаць СПМ у месцах, дзе гэта стварае перашкоды для руху іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Максімальная канструктыўная скорасць СПМ з’яўляецца вызначальным фактарам.
Транспартны сродак, які можа развіваць скорасць звыш 25 км/гадз, будзе прызнавацца мапедам альбо матацыклам.
Спрошчаны парадак іх рэгістрацыі дзейнічае да 01.09.2026.
Для рэгістрацыі ў ДАІ неабходна аформіць электронны пашпарт**.
Без рэгістрацыі такія ўстройствы дазволена выкарыстоўваць:
— на дарогах без удасканаленага пакрыцця (Заўв. грунтавыя дарогі — дарогі з удасканаленым пакрыццём);
— перамяшчацца ў светлы час сутак па абочыне, пры яе адсутнасці — па праезнай частцы дарогі не далей за 1 м ад правага краю;
— пры наяўнасці пасведчання вадзіцеля адпаведнай катэгорыі.
СПМ не адносіцца да механічных транспартных сродкаў.
*Указ Прэзідэнта Беларусі №295 ад 04.08.2025.
Асноўныя нормы ўказа ўступаюць у сілу з 1 верасня 2025 г.
**звярнуцца ў выпрабавальную лабараторыю, якая з’яўляецца рэзідэнтам Беларусі і ўключана ў Адзіны рэестр органаў па ацэнцы адпаведнасці ЕАЭС.
Па выніках ацэнкі афармляецца электронны пашпарт.
Крыніцы: МУС.