Спорт

Зборная Беларусі па хакеі згуляе на Кубку Першага канала ў снежні

Фота з архіва
Фота з архіва

18 верасня, Мінск . Федэрацыя хакея Расіі аб’явіла трох з чатырох удзельнікаў Кубка Першага канала 2025 года, які ўпершыню прыме Новасібірск, са спасылкай на прэс-службу ФХР.

Традыцыйны міжнародны турнір пройдзе на «Сібір-Арэне» з 11 па 14 снежня. Удзел у розыгрышы прымуць дзеючы ўладальнік Кубка каманда Расіі 25, а таксама нацыянальныя зборныя Беларусі і Казахстана. Чацвёрты ўдзельнік будзе аб’яўлены ФХР у бліжэйшы час.

«Новасібірск дачакаўся гістарычнай падзеі, снежаньскі турнір — заўсёды вялікае свята. Горад заслужыў прыняць яго ў сябе, паколькі гэта адзін з найстарэйшых хакейных рэгіёнаў краіны, які застаецца цэнтрам развіцця нашага віду спорту. У вобласці выдатныя балельшчыкі, дзякуючы якім на трыбунах цудоўная атмасфера, а рэкорды наведвальнасці абнаўляюцца кожны год», — адзначыў прэзідэнт ФХР Уладзіслаў Траццяк.

Зборная Беларусі па хакеі выступіць на Кубку Першага канала чацвёрты раз запар. У 2022 годзе наша каманда заваявала трафей, а ў 2023 і 2024 гадах займала другое месца.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть