Зборная Беларусі згуляе з Сенегалам на чэмпіянаце свету па пляжным футболе
Фота АФПФ
16 лютага, Мінск . Зборная Беларусі па
пляжным футболе трэці раз прыме старт у фінальнай стадыі чэмпіянату планеты,
Сёння ў Дубаі падапечныя Нікаласа Альварада ў сваім
першым паядынку папярэдняй групы С сустрэнуцца з камандай Сенегала. У сусветным
рэйтынгу Беларусь цяпер займае 19-е месца, Сенегал знаходзіцца на 10 пазіцый
вышэй. У другім сённяшнім матчы гэтага квартэта віцэ-чэмпіёны свету японцы
сустрэнуцца з калумбійцамі. У другім туры 18 лютага беларусы згуляюць з
японцамі, а 20 лютага завершаць першы этап сустрэчай з Калумбіяй.
Дзве гульні адбудуцца сёння ў квартэце D:
Партугалія — Мексіка, Бразілія — Аман.
Напярэдадні, у стартавы дзень 22-га сусветнага
першынства, прайшлі паядынкі ў іншых групах:
А — Італія — ЗША — 3:1, ААЭ — Егіпет — 2:1.
В — Таіці — Аргенціна — 4:3, Іран — Іспанія — 6:6 (3:1, па пенальці).
Пасля фінішу групавога этапу ў чвэрцьфінальную
стадыю выйдуць па дзве лепшыя каманды. Сустрэчы 1/4 фіналу адбудуцца 22 лютага,
паўфіналы пройдуць 24 лютага, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за
бронзу адбудуцца 25 лютага.
У 2021 годзе на чэмпіянаце свету ў Маскве золата
заваявалі расіяне, якія перамаглі ў фінале японцаў — 5:2, у гульні за бронзавыя
ўзнагароды швейцарцы былі мацнейшыя за сенегальцаў — 9:7. Больш за ўсіх
чэмпіёнамі планеты станавіліся бразільцы — 14 разоў, па тры тытулы ў Партугаліі
і Расіі, адна перамога ў французаў.