Эканоміка

Якія інавацыйныя арганізацыі і тавары ў машынабудаванні сталі лепшымі за 2024 год, расказалі ў Мінпраме

Фота з архіва
Фота з архіва

19 верасня, Мінск . На пасяджэнні камісіі па правядзенні конкурсу «Інавацыі ў машынабудаванні — 2025» былі вызначаны вынікі, паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.

У мэтах павышэння інавацыйнай актыўнасці арганізацый сістэмы Мінпрама адбылося пасяджэнне камісіі па правядзенні конкурсу «Інавацыі ў машынабудаванні — 2025». На пасяджэнні былі разгледжаны заяўкі арганізацый на ўдзел у конкурсе па намінацыях «Лепшая інавацыйная арганізацыя», «Лепшы імпартазамяшчальны тавар».

У намінацыі «Лепшая інавацыйная арганізацыя» разглядаліся вынікі інавацыйнай дзейнасці арганізацый за 2024 год па наступных крытэрыях: доля затрат на навуку і інавацыі адносна аб’ёму адгружанай прадукцыі, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі і доля экспарту высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі ў агульным аб’ёме экспарту арганізацыі. Пераможцамі сталі ААТ «Інтэграл» — кіруючая кампанія холдынга «Інтэграл», ААТ «Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт» і УП «Навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ» БелОМА».

У намінацыі «Лепшы імпартазамяшчальны тавар» адбор пераможцаў ажыццяўляўся на падставе аналізу змянення аб’ёму імпарту тавараў-аналагаў, узроўню тэхналагічнага ўкладу, якому адпавядае прадукцыя, і долі экспарту тавару, прадстаўленага на конкурс, у агульным аб’ёме рэалізацыі тавару. Па выніках падліку балаў былі вызначаны тавары і арганізацыі-пераможцы: трохфазны сухі трансфарматар ААТ «МЭТЗ імя В.І. Казлова», вуглавая перадача (рэдуктар) КЗР 1517400 для кормаўборачнай і збожжаўборачнай тэхнікі ААТ «ГЗЛіН» і камбайн збожжаўборачны самаходны GS2124 ААТ «Гомсельмаш».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть