У свеце

Яшчэ два землетрасенні зафіксаваны ў Кітаі


Фота з архіва

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя землетрасенні магнітудай 5,5 і 5 зафіксаваны мінулай ноччу ў Кітаі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Казахстанскія сейсмолагі адзначаюць, што падземныя штуршкі адчуваліся ў Алматы. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 273 км на паўднёвы ўсход ад самага вялікага казахстанскага горада. Таксама паведамляецца, што абстаноўка ў Алматы спакойная і знаходзіцца пад кантролем.

Як паведамлялася, 23 студзеня ў Кітаі адбылося магутнае землетрасенне магнітудай 7,1. У выніку падземных штуршкоў у Сіньцзяне пацярпелі мясцовыя жыхары, былі пашкоджаны і разбураны больш за 120 дамоў, таксама пашкоджаны лініі электраперадачы. У Алматы больш за 40 чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть