Спорт

Анісімава стала саперніцай Сабаленка ў фінале US Open 

Фота з архіва
Фота з архіва

5 верасня, Мінск . Прадстаўніца ЗША Аманда Анісімава стала другой фіналісткай адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе,

У другім паўфінальным паядынку Анісімава, якая займае цяпер дзявятае месца ў сусветным рэйтынгу, за тры гадзіны перайграла экс-першую ракетку планеты японку Наомі Осаку (24-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:7 (4:7), 7:6 (7:3), 6:3.

Першай фіналісткай стала дзеючая чэмпіёнка US Open лідар сусветнага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка, якая перамагла фіналістку мінулага турніру амерыканку Джэсіку Пегулу (4) — 4:6, 6:3, 6:4.  На шляху да фіналу цяперашняга турніру Арына таксама перамагла прадстаўніцу Швейцарыі Рэбеку Масараву (108) — 7:5, 6:1, расіянку Паліну Кудзярметаву — 7:6 (7:4), 6:2, канадскую тэнісістку Лейлу Фернандэс (30) — 6:3, 7:6 (7:2), прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (95) — 6:1, 6:4, а ў чвэрцьфінале яе саперніца чэшка Маркета Вандроўшава (60) не змагла выйсці на корт з-за траўмы.   

На прафесійных турнірах Сабаленка і Анісімава сустракаліся дзевяць разоў і пакуль перавага на баку амерыканкі, якая шэсць разоў перамагала беларуску. Для 27-гадовай Арыны Сабаленка гэта будзе трэці запар фінал US Open — у 2023 годзе яна ўступіла тытул амерыканцы Коры Гаўф, а год таму абыграла Джэсіку Пегулу — 7:5, 7:5. У яе актыве тры перамогі на турнірах серыі «Вялікага шлема» — два на Australian Open (2023, 2024) і US Open (2024), усяго ў яе 20 вікторый на турнірах пад эгідай WTA. Для 24-гадовай Аманды Анісімавай гэта другі фінал «Вялікіх шлемаў» — у ліпені ў вырашальным паядынку Уімблдона яна па ўсіх пунктах прайграла польцы Ізе Свёнтак (0:6, 0:6), перамогшы ў паўфінале Арыну Сабаленка. У актыве Анісімавай тры пераможныя турніры WTA.

Фіналісты мужчынскага турніру вызначацца сёння позна вечарам. Сапернікам дзеючага чэмпіёна італьянскага тэнісіста Яніка Сінера (1) будзе прадстаўнік Канады Фелікс Ажэ-Альясім (27), а чатырохразовы пераможца амерыканскага першынства серб Новак Джокавіч (7) сустрэнецца з іспанцам Карласам Алькарасам (2). У мінулым годзе Янік Сінер абыграў у фінале амерыканца Тэйлара Фрыца — 6:3, 6:4, 7:5.

Агульны прызавы фонд 145-га US Open складае рэкордныя $90 млн, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па $5 млн і па 2000 рэйтынгавых ачкоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть