Каралёк заняў трэцяе месца на восьмым этапе велагонкі «Тур Каўказа»
Яўген Каралёк. Фота РЦАП па веласіпедным спорце
11 верасня, Мінск . Беларус Яўген Каралёк стаў прызёрам восьмага этапу адной з самых прэстыжных шматдзённых велагонак на тэрыторыі Расіі — «Дружба народаў Паўночнага Каўказа»,
На восьмым этапе веласіпедысты пераадолелі 120 кіламетраў па дарогах Карачаева-Чаркескай Рэспублікі. Лепшы вынік паказаў прадстаўнік Адыгеі Мамыр Сташ, Каралёк перасек фінішную рысу трэцім сярод 70 удзельнікаў. Гэта прызавое месца стала для лідара нашай каманды ўжо чацвёртым на Туры Каўказа (1-1-2), 4 верасня Яўген выйграў другі этап шматдзёнкі.
Перамогу на трэцім этапе 5 верасня атрымаў беларус Васіль Строкаў, двойчы на подыум этапаў паднімаўся Уладзімір Гарахавік. Усяго ўдзел у шматдзёнцы прымае 21 беларускі спартсмен: 15 у асноўным заліку і 6 — у юніёрскім. У пятніцу гоншчыкаў чакае 164-кіламетровы маршрут па тэрыторыі Кабардзіна-Балкарыі.
Спаборніцтвы маюць статус чэмпіянату Расіі ў шматдзённай гонцы па веласпорце на шашы. Агульная працягласць маршруту «Дружбы народаў Паўночнага Каўказа» складае амаль 2000 км. Разам з гаспадарамі і беларусамі за прызы спрачаюцца спартсмены з Казахстана і ААЭ. Заключны 17-ы этап Тура Каўказа пройдзе 21 верасня ў Грозным.