У свеце

Кіраўнік МАГАТЭ Гросі мае намер прэтэндаваць на пасаду генеральнага сакратара ААН

Рафаэль Гросі. Фота МАГАТЭ
Рафаэль Гросі. Фота МАГАТЭ

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі заявіў, што мае намер прэтэндаваць на пасаду генеральнага сакратара ААН. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Мандат дзеючага кіраўніка сусветнай арганізацыі Антоніу Гутэрыша завяршаецца 31 снежня 2026 года. У тым жа годзе Савет Бяспекі ААН павінен прапанаваць кандыдата на пасаду генеральнага сакратара, ён павінен уступіць на пасаду 1 студзеня 2027 года.

«ААН цяпер у складаным становішчы. Я веру, што магчыма зрабіць так, каб ААН мела значэнне. Калі вы гаворыце, што вас непакоіць рост колькасці канфліктаў, рост насілля, то крыху крывадушна рабіць фокус на іншых рэчах», — сказаў Гросі ў інтэрв’ю французскаму Agence France-Presse на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Паводле яго слоў, «усе прызнаюць», што ААН больш не спраўляецца з ускладзенай на яе місіяй па забеспячэнні глабальнага міру. Гросі таксама заявіў, што будзе імкнуцца весці дыялог «з усімі» і «быць прымальным для ўсіх пасрэднікам». «Таму так, я буду кандыдатам па гэтых прычынах», — адзначыў ён.

Пры гэтым Гросі заявіў, што спадзяецца «атрымаць як мага больш падтрымкі».

Генеральны сакратар выбіраецца Саветам Бяспекі ААН і зацвярджаецца Генеральнай Асамблеяй, тэрмін яго паўнамоцтваў доўжыцца пяць гадоў з магчымасцю перавыбрання. Абмежаванняў на колькасць тэрмінаў няма, аднак да гэтага часу ніхто не займаў гэту пасаду больш за 10 гадоў. У адпаведнасці з практыкай генеральнага сакратара ААН не выбіраюць з прадстаўнікоў краін — пастаянных членаў Савета Бяспекі (ЗША, Расія, Францыя, Вялікабрытанія, Кітай).-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть